+375 33 903-64-60
+375 29 372-88-10
0 Сравнение
0 Избранное
0 В корзине пока пусто
Каталог товаров
Новости
Cкидки
Cкидки
Любимым покупателям приятные скидки!
Скидки на опорно-аналитические таблицы
C 17 августа по 30 сентября при покупке одного комплекта таблиц - второй БЕСПЛАТНО!
Подписка на новости магазина

Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.

Услуги
2. Оформить подписку
2. Оформить подписку
в торговых объектах РУП "Белсоюзпечать"
3. Оформить подписку
3. Оформить подписку
на сайте РУП "Белпочта"
Описание товара:

Кастрычніцкі нумар часопіса адкрывае артыкул вядомага беларускага гісторыка Валянціна Голубева, змешчаны пад рубрыкай “Знаходкі і адкрыцці”. Аўтар знаёміць чытачоў з нядаўна выяўленымі ім дакументамі па гісторыі горада Лепель, якія раней не былі вядомыя даследчыкам. Аналізуючы гэтыя дакументы, ён вырашае многія спрэчныя пытанні гісторыі гэтага беларускага горада. Па-першае, дакладна вызначае дату яго заснавання — 16 ліпеня 1589 г. Па-другое, адзначае, што ў канцы XVI стагоддзя існавала два горада з назвай Лепель. Аўтар таксама знаёміць з унікальнай каляровай картай горада Новы Лепель канца XVII — пачатку XVIII ст., якая перадае дакладную планіроўку горада. На ёй дакладна намаляваны гарадскія пабудовы, што дазваляе ўбачыць іх знешні выгляд, заўважыць асаблівасці архітэктуры культавых пабудоў. Каляровая выява гэтай карты змешчана на старонцы 3 вокладкі часопіса. У дадатках да артыкула друкуюцца і тэксты найбольш цікавых дакументаў на мове арыгінала (старабеларускай) і ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Навуковы блок часопіса прадстаўлены таксама двума матэрыяламі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пастаянны аўтар часопіса Сяргей Новікаў у сваім артыкуле праводзіць параўнаўчы аналіз даных, прадстаўленых у дакументах і даследчыцкіх працах адносна колькасці ахвяр, знішчаных нацыстамі ў 1942—1944 гг. у раёне вёсак Малы і Вялікі Трасцянец, у прыватнасці ва ўрочышчы Благаўшчына. Аўтар звяртае ўвагу на значнае адрозненне гэтых лічбаў і падкрэслівае неабходнасць далейшага больш грунтоўнага даследавання гэтага пытання з прыцягненнем шырокага кола крыніц.

Даследчык Фёдар Свінціцкі на аснове дакументаў расказвае пра гісторыю стварэння савецкімі войскамі так званага Лоеўскага плацдарма падчас бітвы за Днепр восенню 1943 г. Адзначае яго важнейшае значэнне для далейшага наступлення савецкіх войскаў і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аўтар падрабязна апісвае працэс падрыхтоўкі да стварэння гэтага плацдарма, расказвае пра ход баёў, адзначае мужнасць і гераізм савецкіх салдат і афіцэраў.

У кастрычніцкім нумары часопіса завяршаецца публікацыя нарысаў беларускай даследчыцы Вольгі Мядзведзевай з серыі “Беларускі народны каляндар”. У сваім артыкуле аўтар расказвае аб уяўленнях беларусаў, звязаных з восеньскімі месяцамі.

Адзначым, што тэме “Восень” прысвечанае і мастацкае афармленне часопіса. На каляровых вокладцы і ўклейцы прадстаўленыя карціны беларускіх мастакоў на гэтую тэму.

Метадычны блок часопіса адкрывае артыкул настаўніцы Таццяны Мелехавай прапаноўвае “Тыдзень гісторыі ў сельскай школе”. Аўтар дзеліцца сваім вопытам правядзення прадметнага тыдня, прапануе сцэнарыі розных мерапрыемстваў, якія можна правесці ў яго рамках.

Цікавыя распрацоўкі ўрокаў абагульнення па сусветнай гісторыі прадстаўленыя настаўніцамі Галінай Галузай (па тэме “Пярэдняя Азія ў старажытнасці” (V клас)) і Любоўю Мяжуевай (па тэме “Заходняя Еўропа ў Познім сярэдневякоўі” (VII клас)).

У гэтым нумары друкуюцца таксама і дзве метадычныя распрацоўкі ўрокаў па сусветнай гісторыі па даволі складаных і аб’ёмных тэмах: Вольгі Забельнікавай (“Японія ў Новы час” (VIII клас)) і Дануты Кургановіч (“Расія ў 1905—1917 гадах” (ІХ клас)). Гэтыя публікацыі аб’ядноўвае імкненне падаць матэрыял урока разнастайна, прапанаваць вучням дадатковую інфармацыю, каб пашырыць іх веды па гэтых тэмах.

Характеристики:
Год издания
2013
Количество страниц
80
Издательство
Пачатковая школа
Вес
182 г
Характеристики:
Прочие
Год издания 2013
Количество страниц 80
Издательство Пачатковая школа
Вес 182 г
Ошибка

Закрыть окно

Товар добавлен в корзину
Итого:
Купить в один клик
Заполните данные для заказа
Запросить стоимость товара
Заполните данные для запроса цены
Запросить цену Запросить цену