+375 33 903-64-60
+375 29 372-88-10
0 Сравнение
0 Избранное
0 В корзине пока пусто
Каталог товаров
Новости
Cкидки
Cкидки
Любимым покупателям приятные скидки!
Скидки на опорно-аналитические таблицы
C 17 августа по 30 сентября при покупке одного комплекта таблиц - второй БЕСПЛАТНО!
Подписка на новости магазина

Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.

Услуги
2. Оформить подписку
2. Оформить подписку
в торговых объектах РУП "Белсоюзпечать"
3. Оформить подписку
3. Оформить подписку
на сайте РУП "Белпочта"
Описание товара:

Звяртаем вашу ўвагу на матэрыялы, надрукаваныя ў лістападаўскім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага гісторыка Дзяніса Дука “Полацк і Полацкая зямля ў ІХ—Х стагоддзях: вытокі беларускай дзяржаўнасці”. Гэта своеасаблівая рэцэнзія на раздзел “Полоцкая земля” з найноўшага фундаментальнага навуковага выдання “Русь в ІХ—Х веках: археологическая панорама”,што было падрыхтаванае расійскімі навукоўцамі і выдадзена ў 2012 г. у Маскве пад грыфам “1150 лет российской государственности”. Аўтар артыкула коратка расказвае пра змест раздзела, звяртае ўвагу на найбольш значныя высновы, прапанаваныя яго аўтарам, расійскім археолагам І.Ерамеевым. Беларускі даследчык палемізуе з некаторымі з іх, якія тычацца месца і ролі Полацка і Полацкай зямлі ў палітычнай сістэме Старажытнай Русі.

У артыкуле вядомага беларускага даследчыка Аляксандра Кушнярэвіча “Беларуска-нямецкія этнакультурныя стасункі: гістарычны агляд” робіцца кароткі гістарычны агляд гэтых адносінаў пачынаючы з ІІ і заканчваючы ХХ ст. Аўтар разглядае беларуска-нямецкія этнакультурныя дачыненні ва ўсёй разнастайнасці іх відаў і форм.

Працягвае навуковы блок часопіса матэрыял даследчыка Валерыя Кабрынца “Адлюстраванне падзей Смутнага часу ў Расіі ў скарбах Беларусі”. На аснове аналізу скарбаў, у якіх сустракаюцца рускіяманеты першай паловы XVII ст., аўтар вызначае асноўныя шляхі іх пранікнення на беларускія землі. Па яго меркаванні, яны траплялі сюды разам з атрадамі наймітаў, якія ўдзельнічалі ў падзеях Смутнага часу ў Расіі і атрымлівалі плату за службу рускімі манетамі.

Адной з цікавейшых тэм антычнай гісторыі прысвечаны матэрыял даследчыка Андрэя Тарканеўскага “Пажар у Рыме 64 года і рэпрэсіі Нерона супраць хрысціян”. Прааналізаваўшы галоўныя крыніцы, прысвечаныя гэтым падзеям гісторык робіць выснову, што сапраўднай прычынай пераследу імператарам Неронам хрысціян было жаданне не дапусціць бунту гарадскіх нізоў, пагроза якога ўзнікла ў Рыме пасля пажару.

Далей друкуецца агляд міжнароднай навуковай канферэнцыі “Паўстанне 1863—1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне: гісторыя і памяць”, падрыхтаваны супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэем Унучакам, Наталляй Анофранка і Аленай Фірыновіч. Гэтая канферэнцыя адбылася ў Інстытуце гісторыі 17—18 кастрычніка 2013 г. У аглядзе коратка характарызуюцца даклады даследчыкаў, прадстаўленыя на канферэнцыі.

У гэтым нумары часопіса друкуецца таксама матэрыял Уладзіслава Кадзіры “Чалавек. Настаўнік. Навуковец” з нагоды 60-гадовага юбілею вядомага беларускага гісторыка, прафесара, доктара гістарычных навук, дэкана гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка Мікалая Міхайлавіча Забаўскага. У ім расказваецца аб асноўных вехах жыццёвага і прафесійнага шляху юбіляра.

Метадычны блок часопіса адкрывае артыкул аўтара пастаяннай рубрыкі часопіса “Школа маладога настаўніка” Аляксандра Корзюка “Сучасныя патрабаванні да ўрока гісторыі ў сярэдняй школе”. У ім даследчык аналізуе псіхалагічныя, дыдактычныя і метадычныя асновы арганізацыі ўрока гісторыі, прадстаўляе асноўныя патрабаванні да яго правядзення.

Цікавыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў па тэме "Старажытная Індыя" прадстаўлены настаўніцамі Людмілай Яромскай і Галінай Руціч. Гэтыя публікацыі вылучаюцца імкненнем падаць матэрыял урока разнастайна, прапанаваць вучням дадатковую інфармацыю. Друкуюцца таксама метадычныя распрацоўкі ўрокаў настаўніка Дзмітрыя Кійко "Османская держава в Позднем средневековье", супрацоўніцы Нацыянальнага інстытута адукацыі Вольгі Забельнікавай "Мусульманский мир в Новое время", парады па выкарыстанню выяўленчых крыніц на ўроках гісторыі Аляксандра Корзюка "Изобразительные исторические источники на уроках истории".

Характеристики:
Год издания
2013
Количество страниц
80
Издательство
Пачатковая школа
Вес
182 г
Характеристики:
Прочие
Год издания 2013
Количество страниц 80
Издательство Пачатковая школа
Вес 182 г
Ошибка

Закрыть окно

Товар добавлен в корзину
Итого:
Купить в один клик
Заполните данные для заказа
Запросить стоимость товара
Заполните данные для запроса цены
Запросить цену Запросить цену