+375 33 903-64-60
+375 29 372-88-10
0 Сравнение
0 Избранное
0 В корзине пока пусто
Каталог товаров
Новости
Cкидки
Cкидки
Любимым покупателям приятные скидки!
Скидки на опорно-аналитические таблицы
C 17 августа по 30 сентября при покупке одного комплекта таблиц - второй БЕСПЛАТНО!
Подписка на новости магазина

Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.

Услуги
2. Оформить подписку
2. Оформить подписку
в торговых объектах РУП "Белсоюзпечать"
3. Оформить подписку
3. Оформить подписку
на сайте РУП "Белпочта"
Описание товара:

Звяртаем вашу ўвагу на матэрыялы, надрукаваныя ў снежаньскім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага гісторыка Рыгора Лазько “Пачатак бальшавіцкай нацыянальнай палітыкі”. Аўтар аналізуе знешне- і ўнутрыпалітычныя аспекты нацыянальнай палітыкі РСДРП(б), якая прыйшла да ўлады ў Расійскай Імперыі ў кастрычніку 1917 г. Адзначае, што абвешчанае новай партыяй улады права народаў былой імперыі на самавызначэнне мела прапагандысцкі характар. Паказвае, як на практыцы вырашалася нацыянальнае пытанне ў першыя гады савецкай улады.

Паўстанню 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі прысвечаныя дзве публікацыі беларускага даследчыка Валянціна Голубева. У першай “Люблю Беларусь! Пароль паўстанцаў 1863—1864 гг.” цалкам публікуецца тэкст паказанняў аднаго з паўстанцаў — Вітольда Парфіяновіча, якія ён даў 2 лютага 1864 г. падчас следства па справе паўстання. Менавіта ў гэтым дакуменце ўзгадваецца пароль паўстанцаў: “Каго любіш? Люблю Беларусь! Так узаемна!”. У другой публікацыі — “Столік аднаногі з круглаю шашачную дошкаю… (лёс рэчаў К.Каліноўскага, канфіскаваных падчас яго арышту)” аўтар расказвае пра лёс рэчаў, канфіскаваных падчас арышту аднаго з кіраўнікоў паўстання. Публікуюцца дакументы, якія тычацца гэтай справы.

У рубрыцы “Знаходкі і адкрыцці” друкуецца матэрыял беларускага археолага Мікалая Плавінскага “Археалагічная спадчына Язэпа Драздовіча: наваградскі перыяд”. У артыкуле расказваецца пра археалагічную калекцыю, сабраную ў Наваградку ў 1927—1929 гг. вядомым беларускім мастаком Язэпам Драздовічам (цяпер яна захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь). Аўтар аналізуе абставіны, пры якіх яна была створана, адзначае яе каштоўнасць для вывучэння гісторыі Наваградскага замку.

Цікавай тэме прысвечаны артыкул беларускай даследчыцы Святланы Казловай “Вайна на Карэйскім паўвостраве ва ўспамінах яе ўдзельнікаў — беларусаў і жыхароў Беларусі”. На аснове ўспамінаў удзельнікаў вайны аўтар расказвае пра ўдзел савецкіх дабраахвотнікаў у гэтым ваенным канфлікце.

Далей друкуецца матэрыял беларускага гісторыка Ігара Шаўчука “Гісторык навукі (Да 60-годдзя з дня нараджэння Георгія Уладзіміравіча Карзенкі)”. У ім расказваецца аб асноўных вехах жыцця і дзейнасці беларускага даследчыка гісторыі навукі Г.Карзенкі.

Цікавыя метадычныя распрацоўкі прадстаўлены ў гэтым нумары часопіса. Публікуюцца матэрыялы настаўнікаў Галіны Руціч “Рэлігія старажытных грэкаў” (па сусветнай гісторыі для пятага класа), Валерыя Варганава “Пачатак Вялікага Княства Літоўскага” (па гісторыі Беларусі для сёмага класа), Аксаны Колтан “Стварэнне Рэчы Паспалітай” (па гісторыі Беларусі для восьмага класа), Сяргея Герасімовіча “Першая сусветная вайна” (па сусветнай гісторыі для дзявятага класа). Усе гэтыя распрацоўкі аб’ядноўвае імкненне настаўнікаў падаць матэрыял урока цікава і арыгінальна, з выкарыстаннем розных метадаў і прыёмаў, з прыцягненнем разнастайнага дадатковага матэрыялу.

Завяршае снежаньскі нумар часопіса публікацыя спісу ўсіх матэрыялаў, надрукаваных у “Беларускім гістарычным часопісе” ў 2013 годзе.

Характеристики:
Год издания
2013
Количество страниц
80
Издательство
Пачатковая школа
Вес
182 г
Характеристики:
Прочие
Год издания 2013
Количество страниц 80
Издательство Пачатковая школа
Вес 182 г
Ошибка

Закрыть окно

Товар добавлен в корзину
Итого:
Купить в один клик
Заполните данные для заказа
Запросить стоимость товара
Заполните данные для запроса цены
Запросить цену Запросить цену