+375 33 903-64-60
+375 29 372-88-10
0 Сравнение
0 Избранное
0 В корзине пока пусто
Каталог товаров
Новости
Cкидки
Cкидки
Любимым покупателям приятные скидки!
Скидки на опорно-аналитические таблицы
C 17 августа по 30 сентября при покупке одного комплекта таблиц - второй БЕСПЛАТНО!
Подписка на новости магазина

Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.

Услуги
2. Оформить подписку
2. Оформить подписку
в торговых объектах РУП "Белсоюзпечать"
3. Оформить подписку
3. Оформить подписку
на сайте РУП "Белпочта"
Описание товара:

У першую чаргу, звернем вашу ўвагу на фотарэпартаж, прадстаўлены на вокладцы і ўклейцы часопіса. Ён прысвечаны значнай для нашай краіны падзеі — Дню беларускага пісьменства, які святкуецца штогод у пачатку верасня. Сёлета Дзень беларускага пісьменства адзначаўся 1 верасня ў Быхаве. Нагадаем, што гэты старажытны беларускі горад слаўны сваёй гісторыяй: знакамітым Быхаўскім замкам, абаронцы якога не раз адбівалі напады заваёўнікаў, каштоўным помнікам беларускай культуры — Баркалабаўскім летапісам, што быў створаны на Быхаўшчыне (у мястэчку Баркалабава) у XVII ст.

Вераснёўскі нумар часопіса адкрывае артыкул вядомага беларускага даследчыка Аляксея Літвіна. У ім раскрываецца адна з цікавых старонак Вялікай Айчыннай вайны — падрыхтоўка савецкіх войскаў да летняй кампаніі 1943 г. Асноўную ўвагу аўтар звяртае на планаванне дзейнасці партызанскіх атрадаў Беларусі па актывізацыі дыверсій на камунікацыях ворага. Менавіта ў гэты перыяд пачалася знакамітая “рэйкавая вайна”. Адной з яе гераічных старонак стала дыверсія, здзейсненая падпольшчыкам Фёдарам Крыловічам 30 ліпеня 1943 г. у Асіповічах. Гэтая дыверсія, пра якую падрабязна расказвае аўтар, стала адной з буйнейшых дыверсій Другой сусветнай вайны.

Артыкул маладога беларускага гісторыка Міколы Волкава “Нясвіжская “Саламандра” прысвечаны цікавай знаходцы, зробленай аўтарам у фондах архіва Радзівілаў у Варшаве, — малюнку гарматы з пластычнай выявай міфічнай істоты Саламандры. Аналізуючы малюнак і гістарычныя крыніцы, параўноўваючы гэтую выяву з вядомымі аналагамі, аўтар прыходзіць да высновы, што на малюнку прадстаўлена гармата з Нясвіжскага замка, зробленая ў канцы XVI ст. па замове яго ўладальніка Мікалая Крыштофа Ра-дзівіла Сіроткі.

У артыкуле вядомага беларускага даследчыка Андрэя Радамана разглядаецца роля соймікаў і іншых шляхецкіх з’ездаў Новагародскага ваяводства ВКЛ у другой палове XVI — пачатку XVII стст. у працэсе зацвярджэння мясцовых падаткаў і кантролю за іх сборам. Аўтар падрабязна расказвае пра розныя віды падаткаў, што ўхваляліся ў ваяводстве, падкрэслівае значную самастойнасць соймікаў пры іх прыняцці.

Беларуская даследчыца Ларыса Ляховіч у сваім артыкуле робіць гістарыяграфічны аналіз навуковых прац, прысвечаных апісанню жыцця і дзейнасці ра-сійскіх манархаў з дынастыі Раманавых, параўноўвае іх вобразы, што склаліся ў савецкай і сучаснай расійскай гістарыяграфіі.

Метадычны блок часопіса адкрывае артыкул сталага аўтара рубрыкі “Школа маладога настаўніка” Аляксандра Корзюка “Тыпалогія і структура сучаснага ўрока”. У ім даследчык аналізуе асноўныя тыпы ўрока, апісвае іх асаблівасці, падкрэслівае неабходнасць узважаных адносінаў да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўрокаў розных тыпаў і форм.

Цікавы і неабходны для настаўнікаў матэрыял прадстаўлены метадыстам Наталляй Дзямідавай. У яе артыкуле разглядаецца методыка падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па гісторыі. Аўтар прыводзіць падрабязныя рэкамендацыі для настаўнікаў па пабудове падрыхтоўкі да алімпіяд, адзначае асноўныя моманты, на якія варта звярнуць увагу.

У гэтым нумары часопіса змешчаны і цікавыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў па сусветнай гісторыі Вольгі Забельнікавай (“Между Тигром и Евфратом” для 5 класа), Галіны Кухто (“Обобщающий урок к главе “Древний Египет” для 5 класа), Любові Мяжуевай (“Урок обобщения по разделу “Западная Европа и Византия в V—XIII веках” для 6 класа).

Характеристики:
Год издания
2013
Количество страниц
80
Издательство
Пачатковая школа
Вес
182 г
Характеристики:
Прочие
Год издания 2013
Количество страниц 80
Издательство Пачатковая школа
Вес 182 г
Ошибка

Закрыть окно

Товар добавлен в корзину
Итого:
Купить в один клик
Заполните данные для заказа
Запросить стоимость товара
Заполните данные для запроса цены
Запросить цену Запросить цену