+375 33 903-64-60
 +375 29 372-88-10
0 Сравнение
0 Избранное
0 В корзине пока пусто
Интернет-магазин "Издательства "Пачатковая школа"
Каталог товаров
Акции и скидки
Сумка для книг В ПОДАРОК
26.09.2018 Сумка для книг В ПОДАРОК
Теперь носить любимые книги и журналы можно в фирменной сумке!
Подписка на новости магазина

Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.

Описание товара:

Анонс № 1/2013

Студзеньскі нумар часопіса адкрывае цікавы артыкул Аляксандра Канойкі пра ролю шляхоў зносін і транспарту ў эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII—пачатку ХХ ст. Даследчык разглядае развіццё сухапутных, водных і чыгуначных шляхоў, паштовай службы.

Вядомы гісторык Сяргей Токць расказвае пра сялянскі род Касцевічаў і яго знакамітых прадстаўнікоў — беларускіх паэтаў Макара Краўцова і Міхася Васілька.

Статыстычная інфармацыя аб месцы калгаснага сялянства ў структуры беларускага грамадства прыводзіцца ў артыкуле Леаніда Лыча.

У новай рубрыцы “Шлях у навуку” друкуецца артыкул студэнта гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Антона Лявіцкага. У ім аналізуецца адлюстраванне гісторыі Тураўскага княства ў айчыннай гістарыяграфіі.

Даследчыца Вольга Мядзведзева прапануе папулярны нарыс, у якім раскрываюцца асаблівасці беларускага народнага календара. Аўтар расказвае аб уяўленнях беларусаў, звязаных з трыма зімовымі месяцамі.

Метадычны блок часопіса адкрывае публікацыя аўтара пастаяннай рубрыкі “Школа маладога настаўніка” Аляксандра Корзюка. Навуковец звяртае ўвагу на асноўныя метадычныя прыёмы работы з вучэбным гістарычным тэкстам, якія можа выкарыстоўваць настаўнік на ўроках гісторыі. Сталы аўтар часопіса, настаўніца Вольга Жураўлевіч дзеліцца вопытам выкарыстання інтэрактыўнай дошкі на ўроках гісторыі. Вячаслаў Лазіцкі прапануе свой погляд на арганізацыю засваення тэрмінаў і фарміраванне гістарычных паняццяў пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў 6 класе. Свае метадычныя распрацоўкі ўрокаў гісторыі Беларусі для 7 класа прадстаўляюць настаўнікі Валерый Варганаў і Ірына Стасюк. У метадычным блоку друкуюцца таксама цікавыя матэрыялы настаўніц Ліліі Думшанкі і Ганны Смычок для праверкі і сістэматызацыі ведаў.
Характеристики:
Год издания
2013
Количество страниц
80
Издательство
Пачатковая школа
Вес
163 г
Характеристики:
Прочие
Год издания 2013
Количество страниц 80
Издательство Пачатковая школа
Вес 163 г
Похожие товары (11)
Ошибка

Закрыть окно

Товар добавлен в корзину
Итого:
Купить в один клик
Заполните данные для заказа
Запросить стоимость товара
Заполните данные для запроса цены
Запросить цену Запросить цену