-
Дошкольное образование и подготовка к школе
-
Начальная школа
- Средняя школа
- Факультативные занятия
-
Наглядные пособия
-
Гражданско-патриотическое воспитание
-
Развивающая и художественная литература
- Грамоты, дипломы, медали, линеечки успеха
-
Периодические издания
-
Электронные издания для учителей
-
Для учителей
- Раскраски
- Товары для школы
- Акционные товары
-
23 февраля и 8 марта
- Высшее и дополнительное образование
- Компетентностный подход
- Научно-популярная и справочная литература
- Специальное и профессиональное образование
Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.
Беларуская мова
У зборнік уключаны тэксты для спісванняў і дыктантаў розных відаў (папераджальных, тлумачальных, творчых, свабодных, кантрольных). Яны размеркаваны па тэмах і класах і могуць быць выкарыстаны як на ўроках беларускай мовы, так і на дадатковых занятках у пазаўрочны час. Да дыктантаў распрацаваны заданні, якія дапамогуць паўтарыць і замацаваць пройдзенае.
Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў. Можа быць выкарыстаны бацькамі.
Наши предложения | Рекомендовано НИО (ГРИФ) |
Мэта дапаможніка — навучыць малодшых школьнікаў выконваць работу над памылкамі. Вучань спачатку пад кіраўніцтвам настаўніка або бацькоў, а затым самастойна выпраўляе дапушчаныя памылкі. Памятка адпавядае “Правілам”, зацверджаным Законам Рэспублікі Беларусь.
Наши предложения | Хит продаж |
Дапаможнік уключае апорныя табліцы па тэмах “Назоўнік”, “Прыметнік”, “Дзеяслоў”, “Займеннік”, якія з’яўляюцца адным з асноўных сродкаў нагляднасці пры засваенні дзецьмі граматычнага матэрыялу. Апорныя табліцы дапамогуць пры вывучэнні такіх складаных тэм, як скланенне назоўнікаў, прыметнікаў, спражэнне дзеясловаў.
Наши предложения | Хит продаж |
Камплект з 6 табліц 83х59 см, 3 табліц 42х59 см
Рэкамендавана навукова-метадычнай установай «Нацыянальны iнстытут адукацыi» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Наши предложения | Рекомендовано НИО (ГРИФ) |
Сшытак прызначаны для выкарыстання на ўроках беларускай мовы ў 3 класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання. Займальныя заданні дапамогуць вучням засвоіць правапіс слоўнікавых слоў, навучыцца правільна выкарыстоўваць іх у маўленні.
Комплексны трэнажор прызначаны для развіцця арфаграфічнай зоркасці, замацавання ведаў і ўдасканалення практычных уменняў па беларускай мове.
Дапаможнік уключае практыкаванні па ўсіх тэмах, якія вывучаюцца ў 3-м класе. Заданні згрупіраваны па прынцыпе ад простага да складанага, што дапаможа не толькі замацаваць навыкі, атрыманыя на ўроках беларускай мовы, але і развіць іх. Правілы, размешчаныя ў пачатку кожнай тэмы, дазволяць паўтарыць пройдзены матэрыял і стануць апорай для пошуку правільнага адказу.
Побач з заданнем намалявана птушка. Калі практыкаванне выканана правільна, дзіця зафарбоўвае птушку зялёным колерам. Калі дапушчаны 1–2 памылкі – жоўтым колерам. Калі памылак 3 і больш – чырвоным. Такі прыём дапаможа развіць у вучняў навыкі самаправеркі, самакантролю і самаацэнкі.
Дапаможнік адрасаваны 3-класнікам, іх бацькам, а таксама настаўнікам пачатковых класаў.
У дапаможніку прапануюцца нестандартныя заданні па беларускай мове для адпрацоўкі і замацавання ў малодшых школьнікаў асобных тэм вучэбнай праграмы.
Матэрыялы дапаможніка могуць быць выкарыстаны на ўроках беларускай мовы, пры складанні алімпіядных і тэставых заданняў, а таксама пры правядзенні разнастайных віктарын, конкурсаў і пазакласных мерапрыемстваў.
Адрасуецца вучням і настаўнікам пачатковых класаў, выхавацелям груп падоўжанага дня, арганізатарам пазашкольнай і пазакласнай работы, бацькам
навучэнцаў.
Матэрыял дапаможніка адпавядае новай праграме па беларускай мове і складзены з улікам індывідуальных магчымасцей вучня. Сшытак утрымлівае заданні, якія дапамогуць сфарміраваць арфаграфічную пільнасць, паўтарыць правілы, замацаваць веды, атрыманыя на ўроку, а таксама ліквідаваць прабелы ў ведах па тэмах, вывучаных у 3-м класе.
Выданне змяшчае 150 наклеек, якія вучань прымацоўвае побач з выкананым практыкаваннем. Праца з налейкамі садзейнічае развіццю дробнай маторыкі і вокамеру, робіць заняткі з дапаможнікам займальнымі і разнастайнымі.
Адрасавана вучням 3-га класа, іх бацькам, а таксама настаўнікам пачатковых класаў.
6-е выданне
Дапаможнік прызначаны для замацавання ведаў і ўдасканалення практычных уменняў па беларускай мове вучняў 3-га класа. Школьнікі могуць працаваць па ім пад кіраўніцтвам настаўніка, разам з бацькамі і самастойна.
Сшытак змяшчае заданні па тэмах, якія выклікаюць цяжкасці пры вывучэнні. Заданні арыентаваны на паўтарэнне і замацаванне матэрыялу, што вывучаецца на ўроках, у адпаведнасці з праграмай па беларускай мове.
Адрасуецца вучням 3-га класа, настаўнікам пачатковых класаў.
Наши предложения | Рекомендовано НИО (ГРИФ) |
У дапаможніку прапануюцца заданні, распрацаваныя з улікам патрабаванняў вучэбнай праграмы, якія дапамогуць навучэнцам авалодаць універсальнымі навучальнымі дзеяннямі: ставіць вучэбную мэту, знаходзіць патрэбную інфармацыю, прымяняць веды ў новых умовах, кантраляваць і ацэньваць свае дасягненні. Заданні можна выкарыстоўваць на ўроках, факультатыўных і стымулюючых занятках.
Адрасуецца трэцякласнікам і настаўнікам пачатковых класаў.
Дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы серыі “Кампетэнтнасны падыход” уяўляюць сабой дадатковы матэрыял да дзеючага ВМК па літаратурным чытанні для ІIІ класа, які настаўнік можа скарыстаць на ўроках для дыферэнцыяцыі навучання, на факультатыўных, стымулюючых занятках, у пазавучэбнай дзейнасці пры падрыхтоўцы да інтэлектуальных конкурсаў і алімпіяд. Дапаможнік адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў.
Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Наши предложения | Рекомендовано НИО (ГРИФ) |
Серия | Кампетэнтнасны падыход |
Простыя, даступныя для ўспрымання схемы і кароткія, ёмістыя тэксты, што дапаўняць ілюстрацыі, дазваляюць выкарыстоўваць дадзенае выданне не толькі ў якасці нагляднага дапаможніка, але і як займальнае чытанне, накіраванае на абуджэнне пазнавальнай цікавасці малодшага школьніка. Шматлікія разнапланавыя заданні, якія прапануюцца на старонках кнігі, дапамагаюць навучэнцу асэнсавана ўспрымаць і засвойваць новую інфармацыю, развіваюць яго памяць, увагу, лагічнае і творчае мысленне, спрыяюць назапашванню слоўнікавага запасу. А неаднаразовы зварот да фразеалагізмаў, народных прыкмет, трапных прыказак і прымавак на старонках выдання накіраваны на актывізацыю слоўніка дзіцяці, фарміраванне яго маўленчай культуры, далучэнне да духоўнай спадчыны беларускага народа.
Адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту, бацькам, настаўнікам пачатковых класаў.
Наши предложения | Новинка |
Адна з асноўных мэт гэтай добра ілюстраванай кнігі-атласа – пазнаёміць юнага чытача з дзівосным жывёльным светам Беларусі, паказаць яго багацце і разнастайнасць. На яркіх каляровых фотаздымках прадстаўлены выявы звяроў, птушак, паўзуноў, кузурак, рыб, некаторых відаў амфібій, якія насяляюць нашыя лясы, лугі, балоты, рэкі і азёры. Кароткія, але ёмістыя тэксты з рубрыкі “А ці ведаеш ты, што…”, з аднаго боку, пашыраюць і дэталізуюць школьныя веды дзіцяці з жыцця жывёл, з другога боку, накіраваны на абуджэнне яго пазнавальнай цікавасці, вызначэнне патрэбы з апорай на атрыманыя з тэкстаў звесткі задаваць дадатковыя пытанні, усталёўваць адпаведныя прычынна-выніковыя сувязі. Разнапланавыя гульнёвыя заданні, што прапануюцца на старонках кнігі і тэматычна звязаныя з яе ілюстрацыйным матэрыялам, дапамагаюць дзіцяці асэнсавана ўспрыняць і засвоіць новую інфармацыю, актывізуюць яго думку, развіваюць памяць, увагу, лагічнае і творчае мысленне. Шматлікія практыкаванні на аснове працы з фразеалагізмамі (у тым ліку з устойлівымі выразамі рубрыкі “Калі так кажуць?”), трапнымі прыказкамі і народнымі прыкметамі, загадкамі і асобнымі словамі арыентаваны на актывізацыю слоўніка дзіцяці, развіццё яго маўленчай культуры, далучэнне да духоўнай спадчыны беларускага народа. На ўсе заданні ў канцы кнігі прапануюцца адказы і тлумачэнні.
Займальнае маляўнічае выданне дапаможа арганізаваць вольны час вашага дапытлівага дзіцяці і стане добрым памагатым у яго развіцці.
Адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту, бацькам, настаўнікам пачатковых класаў.
У замацаванні атрыманай інфармацыі настаўнік можа выкарыстоўваць на занятках рабочы сшытак па беларускай мове ў 3 класе, у якім змешчаны даволі цікавыя і развіваючыя практыкаванні. Яны па сваім змесце падобныя на заданні ў агульнаадукацыйных падручніках, дзякуючы чаму паспяхова паўтараецца пройдзенае перад правядзеннем кантрольных работ.
Падчас праверкі засваення матэрыялу падтрымкай будзе дапаможнік “Беларуская мова. Тэматычны кантроль. 3 клас”, у якім пададзены пісьмовыя і вусныя заданні на паўтарэнне правілаў трэцяй пачатковай ступені. Зборнік распрацаваны такім чынам, што тэксты з яго лёгка інтэгруюцца ў навучальны працэс або дазваляюць цалкам будаваць урок ці пазакласныя заняткі.
Для паўсядзённага выкарыстання распрацаваны зборнік, у якім сабраны слоўнікавыя словы па беларускай мове ў 3 класе. У дапаможніку змешчаны найбольш складаныя для запамінання формы, дадзены пачатковы аналіз магчымых памылак.