-
Дошкольное образование и подготовка к школе
-
Начальная школа
- Средняя школа
- Факультативные занятия
-
Наглядные пособия
-
Гражданско-патриотическое воспитание
-
Развивающая и художественная литература
- Грамоты, дипломы, медали, линеечки успеха
-
Периодические издания
-
Электронные издания для учителей
-
Для учителей
- Раскраски
- Товары для школы
- Акционные товары
-
23 февраля и 8 марта
- Высшее и дополнительное образование
- Компетентностный подход
- Научно-популярная и справочная литература
- Специальное и профессиональное образование
Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.
2020
Традыцыйна ў сакавіцкім нумары прапануюцца матэрыялы для правядзення выніковага кантролю на ўроках беларускай і рускай мовы, беларускага і рускага літаратурнага чытання, матэматыкі і прадмета “Чалавек і свет” – для школ з беларускай і рускай мовамі навучання. Усе работы таксама змешчаны на дыску ў выглядзе картак.
Фарміраванню асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў на ўроках беларускай мовы і рускага літаратурнага чытання дапамагаюць надрукаваныя ў нумары дыдактычныя і дыягнастычныя матэрыялы.
Да Дня Перамогі прапануем распрацоўку гульні-віктарыны і постар “75 гадоў Вялікай Перамогі”.
На дыску – урок па прадмеце “Чалавек і свет”, факультатыўныя заняткі “По ступенькам правил здорового питания” ў II і IV класах, а таксама трэнажор па беларускай мове.
Адкрывае часопіс № 2 інтэрв’ю з І. М. Васільевай, намеснікам дырэктара Адукацыйнага цэнтра праграмавання і высокіх тэхналогій, кіраўніком праекта ITeen Academy.
У нумары змешчаны метадычныя рэкамендацыі і дыдактычныя заданні па фарміраванні асобасных і метапрадметных кампетэнцый на ўроках беларускай мовы ў III класе.
Рубрыка “Адрасы перадавога вопыту” расказвае аб напрацоўках гімназіі № 1 імя Ф. Скарыны г. Полацка. Педагогі гэтай установы прапануюць розныя інтэлектуальныя гульні.
На каляровых укладках – постар да 8 Сакавіка і майстар-клас “Падарунак маме – святлодыёдная паштоўка”.
На дыску змешчаны прэзентацыі да інтэлектуальных гульняў, метадычныя рэкамендацыі па рабоце з букваром А. Клышкі, распрацоўкі ўрокаў літаратурнага чытання, матэматыкі і бацькоўскага сходу, на якім разглядаецца праблема заахвочвання дзяцей чытаннем.