-
Дошкольное образование и подготовка к школе
-
Начальная школа
-
Средняя школа
-
Факультативные занятия
-
Учебно-методические пособия
-
Гражданско-патриотическое воспитание
-
Развивающая и художественная литература
-
Грамоты, дипломы, медали, линеечки успеха
-
Периодические издания
-
Электронные издания для учителей
-
Для учителей
-
Раскраски
-
Товары для школы
-
Акционные товары
-
Высшее и дополнительное образование
- Компетентностный подход
-
Научно-популярная и справочная литература
-
Специальное и профессиональное образование
Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.
2021
У снежаньскім нумары прапануюцца эфектыўныя прыёмы фарміравання пазнавальнай актыўнасці на ўроках рускай мовы.
“Метадычная майстэрня” прадстаўляе ўрокі літаратурнага чытання, матэматыкі і працоўнага навучання.
Выхаваўчыя мерапрыемствы – квэст-гульня і гульня-дэтэктыў зімовай тэматыкі.
На дадатковай укладцы прапануецца артыкул аб павышэнні лічбавай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў праз рэалізацыю педагагічнага праекта.
Каляровая ўкладка – праект “Словы роднай мовы” – узбагачае слоўнікавы запас вучняў за кошт тэм “Крама”, “Прадукты харчавання”.
“Педагагічная скарбонка” мультымедыйнага дадатку змяшчае ўрок выяўленчага мастацтва і факультатыўныя заняткі “У краіне знаёмых незнаёмцаў”.
У лістападаўскім нумары раскрываюцца асноўныя падыходы да распрацоўкі дыдактычных матэрыялаў па вучэбным прадмеце “Матэматыка” і прапануюцца прыклады такіх заданняў.
Гаворка ў часопісе ідзе аб сутнасці дзён самаадукацыі ў пачатковай школе, прынцыпах іх арганізацыі і ўмовах правядзення.
“Метадычная майстэрня” напоўнена дыдактычнымі гульнямі і займальнымі практыкаваннямі да ўрокаў беларускай мовы, стымулюючымі заняткамі па матэматыцы, бінарным урокам.
Да святкавання Новага года і Раства Хрыстова друкуюцца сцэнарыі свят і выраб навагодняй цацкі “Снегір”.
Дадатковая ўкладка знаёміць з майстар-класам “Візуалізацыя”.
На каляровай укладцы -- постары з праекта “Словы роднай мовы”, прадстаўлены тэмы “Абутак”, “Адзенне”.
У нумары 6 прапануюцца артыкулы па наступных тэмах:
Фарміраванне асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў III класа ў працэсе навучання і пазакласнай дзейнасці па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”;
Фарміраванне ўніверсальных вучэбных дзеянняў на уроках матэматыкі;
Пачатковая адукацыя ў Фінляндыі: мадэль эфектыўнай індывідуалізацыі навучання;
Дыдактычны матэрыял да ўрокаў навучання грамаце;
Фарміраванне вопыту бяспечных паводзін праз уключэнне вучняў у практычную дзейнасць;
Асаблівасці ацэньвання другакласнікаў на ўроках музыкі;
Самаадукацыя: ад выбару тэмы да прэзентацыі вынікаў.
На каляровай укладцы постары – “Пчелиные хлопоты” і
“Словы роднай мовы. Насякомыя”
У мультымедыйным дадатку -- урок матэматыкі ў IV класе, відэафільм “Румянец года” і
трэнажор “Словы роднай мовы. Кватэра”
У майскім нумары разглядаюцца прыёмы пастаноўкі праблемных пытанняў як умова павышэння вучэбнай матывацыі малодшых школьнікаў.
У рубрыцы “Нататкі псіхолага” даюцца парады аб узаемадзеянні з адоранымі школьнікамі, якія маюць сіндром дэфіцыту увагі і гіперактыўнасць, а таксама аб наладжванні цеснага супрацоўніцтва сям’і і школы. Урок пазакласнага чытання прымеркаваны да юбілея В. Віткі і будуецца на творах вядомага дзіцячага класіка.
На тыповых педагагічных памылках акцэнтуецца ўвага настаўнікаў у артыкуле пра арганізацыю духоўна-маральнага выхавання малодшых школьнікаў.
На дадатковай укладцы “У дапамогу намесніку дырэктара” змяшчаецца майстар-клас аб арганізацыі кантроля і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці пры безадзнакавым навучанні.
На каляровай укладцы – постары “Міжнародны дзень абароны дзяцей” і майстар-клас па вырабу кветкі герберы.
У мультымедыйным дадатку – інтэрактыўнае заданне “Табліца множання” (на беларускай і рускай мовах), відэафільм «Великий лес».
У красавіцкім нумары змешчаны дыдактычныя матэрыялы па матэматыцы для вучняў I – II класаў.
Разнастайныя формы работы прадстаўлены ў артыкуле “Слоўнікавыя словы”.
Аб важнасці вербальнага заахвочвання расказваецца ў рубрыцы “Нататкі псіхолага”, разглядваюцца канкрэтныя сітуацыі, прыводзяцца прыклады.
На дадатковай укладцы прапануюцца матэрыялы для падрыхтоўкі і правядзення педагагічнай нарады “Прадметныя тыдні”.
На каляровых укладках – майстар-клас па вырабу віншавальнай паштоўкі да Дня Перамогі і плакат да Міжнароднага дня сям’і.
У мультымедыйным дадатку – відэападарожжа ў Брэсцкую крэпасць, інтэрактыўнае заданне па матэматыцы, песня “То, что дарит нам семья”.
Традыцыйна на старонках часопіса “Пачатковая школа” № 3 друкуюцца матэрыялы для правядзення выніковых кантрольных работ: на бумажным носьбіце – матэрыялы для настаўніка, у мультымедыйным дадатку – карткі для вучняў.
У часопісе змешчаны рэкамендацыі па арганізацыі безадзнакавага навучання на ўроках музыкі, табліцы для настаўніка і вучняў, а таксама прыклад дыферэнцаваных заданняў.
У рубрыцы “Нататкі псіхолага” прапануецца артыкул па педагагічнай карэкцыі паводзін вучняў з прыметамі гіперактыўнасці.
На каляровай укладцы – рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў па праграме “Выяўленчае мастацтва” ў пачатковай школе.
У мультымедыйным дадатку – карткі з заданнямі, трэнажор “Замак часу”, відэафільм “Беловежская пуща”, выхаваўчае мерапрыемства да Дня Зямлі.