-
Дошкольное образование и подготовка к школе
-
Начальная школа
-
Средняя школа
-
Факультативные занятия
-
Учебно-методические пособия
-
Гражданско-патриотическое воспитание
-
Развивающая и художественная литература
-
Грамоты, дипломы, медали, линеечки успеха
-
Периодические издания
-
Электронные издания для учителей
-
Для учителей
-
Раскраски
-
Товары для школы
-
Акционные товары
-
Высшее и дополнительное образование
- Компетентностный подход
-
Научно-популярная и справочная литература
-
Специальное и профессиональное образование
Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.
2023
У жніўні, у апошні месяц лета, калі сонца ўжо выглядае восень, а лісточкі на дрэвах, быццам маленькія сонейкі, становяцца залаціста-жоўтымі, мы разам з членам рэдкалегіі пісьменнікам Анатолем ЗЭКАВЫМ адправіліся ў лес. А пра лес наш экскурсавод ведае, бадай, усё. Па-першае, ён вырас у вёсцы сярод лесу, куды ў маленстве бегаў па грыбы і ягады. Па-другое, пяць гадоў ён працаваў галоўным рэдактарам “Беларускай лясной газеты” і, нарэшце, з’яўляецца аўтарам тэксту афіцыйнага Гімна лесаводаў. Падчас вандроўкі мы даведаліся пра некаторыя лясныя гісторыі з яго дзяцінства, пазнаёмілісяз вершамі, разгадаем загадкі.
У чэрвеньскім нумары разам з членам рэдакцыйнай калегіі, пісьменніцай Тамарай БУНТАЙ, запрошанай галоўным рэдактарам, мы паразважалі пра братоў нашых меншых. Навучыліся адносіцца да хатніх гадаванцаў з павагай, вызначылі, чаму іх трэба абараняць і як мы можам ім дапамагчы. Памятай: “Ты заўсёды ў адказе за ўсіх, каго прыручыў”. У чэрвені “Вясёлка” навучыла чытачоў разумець гэтае выказванне.
У ліпені запрошаным галоўным рэдактарам часопіса стаў заслужаны артыст Беларусі Леанід УЛАШЧАНКА. Разам з ім мы вандравалі па тэатральным свеце. Даведаліся, як прыходзіць першы поспех, у якім мінскім тэатры можна пабачыць спектаклі для юных гледачоў, чаму адна з лож у Вялікім тэатры Беларусі называецца “царскай”. А яшчэ навучыліся ставіць уласныя спектаклі.
У сакавіку разам з запрошаным галоўным рэдактарам, членам рэдкалегіі часопіса, казачніцай Кацярынай ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВОЙ “Вясёлка” здзейсніла вандроўку ў свет любімых герояў літаратуры. Пісьменніца, якую чытачы ведаюць як Кніжную Фею, расказала пра знакамітых герояў кніг, якія сталі вернымі сябрамі дзяцей, пазнаёміла чытачоў са сваімі персанажамі.
Распачаў год запрошаных галоўных рэдактараў Алесь КАРЛЮКЕВІЧ —пісьменнік, краязнаўца, дырэктар — галоўны рэдактар выдавецкага дома “Звязда”, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі. Разам з Алесем Мікалаевічам у гэтым нумары мы даведаліся пра тое, што ўключана ў паняцце “радзімазнаўства”, чаму важна ведаць сваі карані і культуру, гісторыю роднага месца.
У маі, калі навокал з’яўляюцца цудоўныя кветкі, мы захапляліся іх прыгажосцю разам з членам рэдакцыйнай калегіі, пісьменніцай Раісай БАРАВІКОВАЙ — запрошаным галоўным рэдактарам. Акрамя таго, у гэтыя сонечныя дні мы здзейснілі вандроўку да нашых сяброў — дзіцячага часопіса “Аҡбуҙат”. Бо там, дзе выдаюць часопіс, у прыгожай Башкірыі, як і ў нас, у гэты час настала сапраўдная вясна. І мы разам захапляліся яе квітненнем.
У красавіку разам з членам рэдкалегіі часопіса, пісьменніцай Аленай МАСЛА, запрошанай галоўным рэдактарам, вандравалі па свеце казак. Пазнаёміліся з гісторыяй жыццягалоўнага казачніка свету — Ханса Крысціяна Андэрсена. Даведаліся, як казачніцай стала сама Алена Масла і якія добрыя чараўнікі ёй дапамаглі. Узнавім знаёмства з беларускімі народнымі казкамі і іх героямі. Пачыталі цудоўныя “Кулінарна-містычныя прыгоды” і “Прыгоды Ліпісіна і Быляка”. А на апошняй старонцы — цікавая гульня-лабірынт з персанажамі гісторый сучасных казачных чараўнікоў.
“Вясёлка” -- штомесячны часопіс на роднай мове для малодшых школьнікаў. Больш за 65 гадоў радуе сваіх чытачоў творамі літаратуры. На старонках -- проза і паэзія класікаў і сучасных аўтараў на беларускай мове, малюнкі таленавітых мастакоў, анонсы лепшых кніжных выданняў для дзяцей.
“Вясёлка” заўсёды побач з вучнямі і настаўнікамі мовы і літаратуры!
“Вясёлка” -- штомесячны часопіс на роднай мове для малодшых школьнікаў. Больш за 65 гадоў радуе сваіх чытачоў творамі літаратуры. На старонках -- проза і паэзія класікаў і сучасных аўтараў на беларускай мове, малюнкі таленавітых мастакоў, анонсы лепшых кніжных выданняў для дзяцей.
“Вясёлка” заўсёды побач з вучнямі і настаўнікамі мовы і літаратуры!
Першы месяц восені мы, як і ўсе дзеці нашай краіны, пачал з Дня ведаў. Яму прысвяціў свой нумар Уладзімір Сцяпанавіч ЛІПСКІ, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, які 43 гады быў галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”. Разам з пісьменнікам мы здзяйсняем вандроўку ў свет ведаў. Уладзімір Сцяпанавіч узгадаў сваю школу, расшыфраваў чытачам прымаўкі пра розум і навуку, падабраў лепшыя вершы на тэму навучання.
“Вясёлка” -- штомесячны часопіс на роднай мове для малодшых школьнікаў. Больш за 65 гадоў радуе сваіх чытачоў творамі літаратуры. На старонках -- проза і паэзія класікаў і сучасных аўтараў на беларускай мове, малюнкі таленавітых мастакоў, анонсы лепшых кніжных выданняў для дзяцей.
“Вясёлка” заўсёды побач з вучнямі і настаўнікамі мовы і літаратуры!
У лютым разам з Таццянай ШВЕД, дырэктарам Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска, чытачы даведаліся, як працуюць бібліятэкі, чаму ў сучасным свеце, калі існуюць камп’ютары і мабільныя тэлефоны, гэтыя “дамы кніг” застаюцца запатрабаваныя. Разам з аўтарамі часопіса вызначылі, як кнігі ўсё яшчэ застаюцца асноўнай крыніцай ведаў і эмоцый.