-
Дошкольное образование и подготовка к школе
-
Начальная школа
-
Средняя школа
-
Факультативные занятия
-
Учебно-методические пособия
-
Гражданско-патриотическое воспитание
-
Развивающая и художественная литература
-
Грамоты, дипломы, медали, линеечки успеха
-
Периодические издания
-
Электронные издания для учителей
-
Для учителей
-
Раскраски
-
Товары для школы
-
Акционные товары
-
Высшее и дополнительное образование
- Компетентностный подход
-
Научно-популярная и справочная литература
-
Специальное и профессиональное образование
Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.
Вясёлка
У нумары чытачоў чакаюць:
- юбілеі Міхася Чарота і Анатоля Вярцінскага;
- дзіцячая творчасць;
- вясёлкавыя задачкі ад Анатоля Зэкава;
- самыя вядомыя маркі ў сумесным з “Белпоштай” праекце;
- загадка-лагагрыф ад Уладзіміра Мацвеенкі;
- казкі Таццяны Дамаронак, Аркадзя Журавлёва.
На старонках часопіса чытачоў чакаюць:
-- віншаванне лаўрэатаў прэміі імя Васіля Віткі;
-- новы праект Уладзіміра Ліпскага “Карагод месяцаў”;
-- працяг конкурсу “Самая дарагая рэч у доме”;
-- віншаванне юбіляраў месяца -- Васіля Хомчанкі і Алеся Якімовіча;
-- пераклад кітайскай казкі пад Алеся Карлюкевіча і Веранікі Карлюкевіч;
-- праект Тамары Бунты, прысвечаны баратам нашым меншым;
-- новыя вершы і казкі сучасных беларускіх паэтаў;
-- цікавыя заданні.
У № 7 чытачоў чакаюць:
-- ліпеньскія вандроўкі разам з “Карагодам месяцаў” Уладзіміра ЛІПСКАГА;
-- заканчэнне кранальнай “Азбукі Перамогі” Івана КАРЭНДЫ;
-- знаёмства з Ігнатам Буйніцкім і Уладзіславам Галубком у праекце Алены МАСЛА “Казкі з жыцця”;
-- цікавыя гісторыі пра Красналюдкаў ад Наталлі БУЧЫНСКАЙ;
-- летнія казкі, апавяданні, вершы ад лепшых беларускіх аўтараў;
-- цікавыя заданні.
У жніўні, у апошні месяц лета, калі сонца ўжо выглядае восень, а лісточкі на дрэвах, быццам маленькія сонейкі, становяцца залаціста-жоўтымі, мы разам з членам рэдкалегіі пісьменнікам Анатолем ЗЭКАВЫМ адправіліся ў лес. А пра лес наш экскурсавод ведае, бадай, усё. Па-першае, ён вырас у вёсцы сярод лесу, куды ў маленстве бегаў па грыбы і ягады. Па-другое, пяць гадоў ён працаваў галоўным рэдактарам “Беларускай лясной газеты” і, нарэшце, з’яўляецца аўтарам тэксту афіцыйнага Гімна лесаводаў. Падчас вандроўкі мы даведаліся пра некаторыя лясныя гісторыі з яго дзяцінства, пазнаёмілісяз вершамі, разгадаем загадкі.
У № 12 чытачоў чакаюць:
снежаньскі “Карагод месяцаў” ад Уладзіміра ЛІПСКАГА;
калядная гісторыя і казка з жыцця Яна Баршчэўскага, якія раскажа Алена МАСЛА;
творы да юбілею Алеся ДУДАРА;
зімовы «Спеўнік “Вясёлкі”»;
у рубрыцы «Упершыню ў “Вясёлцы”» — казка Надзеі МОМЛІК;
вынікі конкурсу “Самая дарагая рэч у доме”;
зімовыя вершы, заданні, размалёўка, сканворд.
У чэрвеньскім нумары разам з членам рэдакцыйнай калегіі, пісьменніцай Тамарай БУНТАЙ, запрошанай галоўным рэдактарам, мы паразважалі пра братоў нашых меншых. Навучыліся адносіцца да хатніх гадаванцаў з павагай, вызначылі, чаму іх трэба абараняць і як мы можам ім дапамагчы. Памятай: “Ты заўсёды ў адказе за ўсіх, каго прыручыў”. У чэрвені “Вясёлка” навучыла чытачоў разумець гэтае выказванне.
У № 10 чытачоў чакаюць:
прыкметы кастрычніка, пра якія раскажа Уладзімір ЛІПСКІ ў рубрыцы “Карагод месяцаў”;
юбілей Аляксея ЯКІМОВІЧА;
вершаваная казка Расціслава Бензярука пра прыгажуню-фіялку;
у рубрыцы «Упершыню ў “Вясёлцы”» — гісторыя Ганны КЛІМОВІЧ пра тое, як ажаніўся вожык;
амаль казка Леаніда УЛАШЧАНКІ;
восеньскія вершы, заданні, размалёўка, сканворд.
У ліпені запрошаным галоўным рэдактарам часопіса стаў заслужаны артыст Беларусі Леанід УЛАШЧАНКА. Разам з ім мы вандравалі па тэатральным свеце. Даведаліся, як прыходзіць першы поспех, у якім мінскім тэатры можна пабачыць спектаклі для юных гледачоў, чаму адна з лож у Вялікім тэатры Беларусі называецца “царскай”. А яшчэ навучыліся ставіць уласныя спектаклі.
У сакавіку разам з запрошаным галоўным рэдактарам, членам рэдкалегіі часопіса, казачніцай Кацярынай ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВОЙ “Вясёлка” здзейсніла вандроўку ў свет любімых герояў літаратуры. Пісьменніца, якую чытачы ведаюць як Кніжную Фею, расказала пра знакамітых герояў кніг, якія сталі вернымі сябрамі дзяцей, пазнаёміла чытачоў са сваімі персанажамі.
Распачаў год запрошаных галоўных рэдактараў Алесь КАРЛЮКЕВІЧ —пісьменнік, краязнаўца, дырэктар — галоўны рэдактар выдавецкага дома “Звязда”, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі. Разам з Алесем Мікалаевічам у гэтым нумары мы даведаліся пра тое, што ўключана ў паняцце “радзімазнаўства”, чаму важна ведаць сваі карані і культуру, гісторыю роднага месца.
У красавіку разам з членам рэдкалегіі часопіса, пісьменніцай Аленай МАСЛА, запрошанай галоўным рэдактарам, вандравалі па свеце казак. Пазнаёміліся з гісторыяй жыццягалоўнага казачніка свету — Ханса Крысціяна Андэрсена. Даведаліся, як казачніцай стала сама Алена Масла і якія добрыя чараўнікі ёй дапамаглі. Узнавім знаёмства з беларускімі народнымі казкамі і іх героямі. Пачыталі цудоўныя “Кулінарна-містычныя прыгоды” і “Прыгоды Ліпісіна і Быляка”. А на апошняй старонцы — цікавая гульня-лабірынт з персанажамі гісторый сучасных казачных чараўнікоў.
У маі, калі навокал з’яўляюцца цудоўныя кветкі, мы захапляліся іх прыгажосцю разам з членам рэдакцыйнай калегіі, пісьменніцай Раісай БАРАВІКОВАЙ — запрошаным галоўным рэдактарам. Акрамя таго, у гэтыя сонечныя дні мы здзейснілі вандроўку да нашых сяброў — дзіцячага часопіса “Аҡбуҙат”. Бо там, дзе выдаюць часопіс, у прыгожай Башкірыі, як і ў нас, у гэты час настала сапраўдная вясна. І мы разам захапляліся яе квітненнем.
У № 11 чытачоў чакаюць:
цікавосткі пра лістапад, якія сабраў у рубрыцы “Карагод месяцаў” Уладзімір ЛІПСКІ;
творы да юбілеяў Максіма ЛУЖАНІНА і Міхася ЛЫНЬКОВА;
прыгоды вітамінных чалавечкаў Лепісіна і Быляка ад Наталлі БУЧЫНСКАЙ;
новая “Казка з жыцця” ад Алены МАСЛЫ;
чарговыя парады Тамары БУНТЫ пра тое, як быць адказным гаспадаром свайму хатняму гадаванцу.
У № 9:
-- чаму верасень называецца вераснем і чым адметны першы месяц восені, раскажа Уладзімір ЛПСК ў рубрыцы “Карагод месяцаў”;
-- Алена МАСЛА пазнаёміць з казкай з жыцця народнага майстра Беларусі Міколы Тарасюка;
-- Сяргей ЧЫГРЫН раскажа казку “Добры ўрок”, з якой чытачы даведаюцца, як важна паважаць тых, хто побач;
-- загадкі пра рэкі нашай краіны загадае Святлана БЕЛЬСКАЯ;
-- Тамара БУНТА нагадае пра адказнасць за братоў нашых меншых;
-- рэдакцыя разам з чытачамі ўзгадае лепшыя творы Артура ВОЛЬСКАГА і Васіля ЖУКОВЧА з нагоды юбілею.
У № 8 чытачоў чакаюць:
-- знаёмства з Рыгорам Шырмам і Генадзем Цітовічам у праекце Алены МАСЛА “Казкі з жыцця”;
-- жнівеньскія вандроўкі разам з “Карагодам месяцаў” Уладзіміра ЛІПСКАГА;
-- творы да юбілею Алеся СТАВЕРА;
-- летнія казкі, апавяданні, вершы ад лепшых беларускіх аўтараў;
-- новыя выданні ў рубрыцы “Крышку пра кніжку”;
-- спеўнік “Вясёлкі”;
-- карысная інфармацыя пра братоў нашых меншых ад Тамары БУНТЫ;
-- цікавыя заданні.
“Вясёлка” -- штомесячны часопіс на роднай мове для малодшых школьнікаў. Больш за 65 гадоў радуе сваіх чытачоў творамі літаратуры. На старонках -- проза і паэзія класікаў і сучасных аўтараў на беларускай мове, малюнкі таленавітых мастакоў, анонсы лепшых кніжных выданняў для дзяцей.
“Вясёлка” заўсёды побач з вучнямі і настаўнікамі мовы і літаратуры!
“Вясёлка” -- штомесячны часопіс на роднай мове для малодшых школьнікаў. Больш за 65 гадоў радуе сваіх чытачоў творамі літаратуры. На старонках -- проза і паэзія класікаў і сучасных аўтараў на беларускай мове, малюнкі таленавітых мастакоў, анонсы лепшых кніжных выданняў для дзяцей.
“Вясёлка” заўсёды побач з вучнямі і настаўнікамі мовы і літаратуры!
Першы месяц восені мы, як і ўсе дзеці нашай краіны, пачал з Дня ведаў. Яму прысвяціў свой нумар Уладзімір Сцяпанавіч ЛІПСКІ, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, які 43 гады быў галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”. Разам з пісьменнікам мы здзяйсняем вандроўку ў свет ведаў. Уладзімір Сцяпанавіч узгадаў сваю школу, расшыфраваў чытачам прымаўкі пра розум і навуку, падабраў лепшыя вершы на тэму навучання.
У лютым разам з Таццянай ШВЕД, дырэктарам Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска, чытачы даведаліся, як працуюць бібліятэкі, чаму ў сучасным свеце, калі існуюць камп’ютары і мабільныя тэлефоны, гэтыя “дамы кніг” застаюцца запатрабаваныя. Разам з аўтарамі часопіса вызначылі, як кнігі ўсё яшчэ застаюцца асноўнай крыніцай ведаў і эмоцый.
“Вясёлка” -- штомесячны часопіс на роднай мове для малодшых школьнікаў. Больш за 65 гадоў радуе сваіх чытачоў творамі літаратуры. На старонках -- проза і паэзія класікаў і сучасных аўтараў на беларускай мове, малюнкі таленавітых мастакоў, анонсы лепшых кніжных выданняў для дзяцей.
“Вясёлка” заўсёды побач з вучнямі і настаўнікамі мовы і літаратуры!
“Вясёлка” -- штомесячны часопіс на роднай мове для малодшых школьнікаў. Больш за 65 гадоў радуе сваіх чытачоў творамі літаратуры. На старонках -- проза і паэзія класікаў і сучасных аўтараў на беларускай мове, малюнкі таленавітых мастакоў, анонсы лепшых кніжных выданняў для дзяцей.
“Вясёлка” заўсёды побач з вучнямі і настаўнікамі мовы і літаратуры!
№11, 2022
У нумары чытачоў чакаюць:
- вандроўкі на літаратурнай машыне часу разам з Ірынай Буторынай і Нінай Галіноўскай;
- юбілеі Якуба Коласа, Валянціна Лукшы;
- найстарэйшы горад Беларусі -- Полацк у у праекце Уладзіміра Ліпскага “Адкуль такія назвы”;
- “Сачыненне на галоўную тэму” ад Алеся Карлюкевіча;
- размалёўка, галаваломка, рэбусы.
№ 3, 2022
У нумары чытачоў чакаюць:
- вандроўкі на літаратурнай машыне часу ад Ірыны Буторынай. Адпраўляемся ў госці да Авяр’яна Дзеружынскага;
- вершы юбіляраў Алеся Гаруна, Міколы Гамолкі, Хведара Жычкі;
- чарговы прыпынак у праекце Уладзіміра Ліпскага “Адкуль такія назвы” -- Ждановічы;
- эскімоская казка;
- спеўнік “Вясёлкі”;
- казка Анатоля Зарэцкага “Юныя капітаны”;
- паэтычная крыжванка.
№8, 2022
У нумары чытачоў чакаюць:
- вандроўкі на літаратурнай машыне часу ад Іры Буторынай;
- юбілеі Янкі Брыля і Пімена Панчанкі;
- сталіца Беларусі -- горад Мінск у у праекце Уладзіміра Ліпскага “Адкуль такія назвы”;
- індыйская казка;
- спеўнік “Вясёлкі”;
- заданні і рубрыка “Крышку пра кніжку”.
№6, 2022
У нумары чытачоў чакаюць:
- чарговы прыпынак у праекце Уладзіміра Ліпскага “Адкуль такія назвы” -- Камянец;
- вандроўкі на літаратурнай машыне часу да Анатоля Грачаннікава;
- спеўнік “Вясёлкі”;
- афганская казка;
- прыказкі і прымаўкі.