-
Дошкольное образование и подготовка к школе
-
Начальная школа
- Средняя школа
- Факультативные занятия
-
Наглядные пособия
-
Гражданско-патриотическое воспитание
-
Развивающая и художественная литература
- Грамоты, дипломы, медали, линеечки успеха
-
Периодические издания
-
Электронные издания для учителей
-
Для учителей
- Раскраски
- Товары для школы
- Акционные товары
-
23 февраля и 8 марта
- Высшее и дополнительное образование
- Компетентностный подход
- Научно-популярная и справочная литература
- Специальное и профессиональное образование
Страница поиска
Товары по запросу: «граматнас»
Рабочыя сшыткі «Урокі чытацкай граматнасці» ўтрымліваюць тэксты розных жанраў і распрацаваныя да іх заданні. Згодна з кампетэнтнасным падыходам пры навучанні чытанню важна навучыць дзяцей:
-
карыстацца чытаннем як сродкам набыцця ведаў;
-
усведамляць разнастайныя па форме, структуры і логіцы тэксты;
-
з апорай на асабісты вопыт даваць ацэнку адзначаным у іх фактам,
-
падзеям і з’явам;
-
інтэрпрэтаваць успрыняты тэкст;
-
здабываць патрэбную інфармацыю з розных крыніц.
Прапанаваныя выданні дадуць магчымасць настаўніку арганізаваць эфектыўную работу па фарміраванні ў вучняў чытацкай граматнасці на ўроках літаратурнага чытання, а таксама ў пазаўрочнай дзейнасці па прадмеце.
Aвтор | Г.М. Федаровіч |
Паспяховасць вучняў, якаснае і эфектыўнае засваенне складанага матэрыялу ў старэйшых класах поўнасцю залежыць ад асноў, закладзеных у разумовае развіццё дзіцяці менавіта ў пачатковай школе. Але псіхафізіялагічныя асаблівасці дзяцей гэтага ўзросту не дапускаюць інтэнсіўнай навучальнай праграмы. Таму ў вучэбных дапаможніках акцэнт робіцца на замацаванне неабходных уменняў і навыкаў менавіта ў займальнай форме. Дзякуючы гэтаму такія заняткі, як пазакласнае чытанне ў 2 класе, будуць максімальна эфектыўнымі.
З дапамогай рабочых сшыткаў па прадмету “Літаратурнае чытанне 2 клас”, прапанаваных выдавецтвам “Пачатковая школа”, настаўніку лягчэй рыхтаваць заданні, накіраваныя на развіццё мовы, узбагачэнне слоўнікавага запасу, прывіццё любові да роднай мовы і мастацкай літаратуры. Дапаможнікі змяшчаюць ужо гатовыя практыкаванні і нестандартныя пытанні, якія ў значнай ступені актывізуюць засваенне істотнага аб’ёму праграмных ведаў, чаго і патрабуе сучасная адукацыя на першых этапах навучання.
Акрамя таго дадзеная літаратура ўлічвае і асаблівасці ўвагі пачаткоўцаў, іх хуткую стамляльнасць і пераключэнне інтарэсаў. З улікам гэтага, матэрыялы дапаможніка дапоўнены яскравымі малюнкамі, а самі тэксты складаюцца з простых сказаў і знаёмых слоў.