-
Дошкольное образование и подготовка к школе
-
Начальная школа
- Средняя школа
- Факультативные занятия
-
Наглядные пособия
-
Гражданско-патриотическое воспитание
-
Развивающая и художественная литература
- Грамоты, дипломы, медали, линеечки успеха
-
Периодические издания
-
Электронные издания для учителей
-
Для учителей
- Раскраски
- Товары для школы
- Акционные товары
-
23 февраля и 8 марта
- Высшее и дополнительное образование
- Компетентностный подход
- Научно-популярная и справочная литература
- Специальное и профессиональное образование
Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.
2022
Студзеньскі нумар “Пачатковай школы” – юбілейны. 30 гадоў таму настаўнікі атрымалі першы нумар свайго прафесійнага выдання і ў звароце да чытача намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Л. К. Сухнат адзначыла, што роля новага часопіса ў прапагандзе паважлівых адносін да гісторыі свайго народа, да роднай мовы і культуры, да народных традыцый дзеля выхавання чалавека з пачуццём уласнай годнасці, працавітага, добразычлівага, дапытлівага. Усе трыццаць гадоў рэдакцыйная калегія ішла гэтым курсам.
Не выключэнне і першы нумар 2022 года. Тут прапануюцца артыкулы:
па дыягностыцы сфарміраванасці метапрадметных і асобасных уменняў на ўроках беларускай мовы;
аб творчым падыходзе да слова на ўроках літаратурнага чытання.
З вопыта работы настаўнікаў друкуецца матэрыял аб групавых эфектах міжасобаснага ўзаемадзеяння.
Выхаваўчыя мерапрыемствы прадстаўлены класнай гадзінай аб сяброўстве і артыкулам аб захаванні, развіцці і адраджэнні народных рамёстваў.
На каляровай укладцы – праект “Словы роднай мовы”, тэмы “З’явы прыроды” і “Поры года”.
У мультымедыйным дадатку – наглядны і літаратурны матэрыял да каляровай укладкі, мультымедыйныя прэзентацыі да ўрокаў 17–20 да вучэбнага дапаможніка “Беларуская мова. 1 клас”, урокі матэматыкі ў II і IV класах.
У лютаўскім нумары часопіса змешчаны артыкул па фарміраванні пісьменнасці вучняў у сацыяльна-грамадзянскай галіне пры прапедэўтычным навучанні гісторыі (змястоўны блок “Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь”, 4 клас), разглядаецца праектная задача як сродак фарміравання ў малодшых школьнікаў лічбавых і метапрадметных кампетэнцый.
Выхаванню грамадзяніна і патрыёта праз адраджэнне гістарычнай памяці і народнай культуры прысвечаны матэрыял “Педагагічны рынг”.
На старонках часопіса “Пачатковай школы” размешчаны абагульняючыя ўрокі па музыцы (“З чаго вырасла музыка”. I клас; “Развіццё музыкі”. III клас).
У рубрыцы “Выхаваўчая гадзіна” размешчаны матэрыялы: “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”. Класная гадзіна; “Як захаваць жыццё на Зямлі?”. 4 клас; “Ратавальнікі спяшаюцца на дапамогу”. Экалагічны марафон.
На дадатковай укладцы прапануецца матэрыял па тэхналогіі прадуктыўнага чытання як шляху да фарміравання пісьменнага чытача.
У мультымедыйным дадатку – карткі з заданнямі; наглядны матэрыял да праекта “Словы роднай мовы” (тэмы: “Свойскія жывёлы”, “Дзікія жывёлы”); дэманстрацыйны матэрыял да ўрокаў 21–24 вучэбнага дапаможніка “Беларуская мова. 1 клас”; “Да нязведанай планеце паляцім мы на ракеце”. Урок матэматыкі ў IV класе.
У красавіцкім нумары часопіса “Пачатковая школа” ўрок разглядаецца як інструмент фарміравання асобы малодшага школьніка.
У рубрыцы “Год гістарычнай памяці” змешчаны артыкулы: “Без любові да Айчыны немагчыма выхаваць грамадзяніна і патрыёта”, “Патрыятычнае выхаванне”.
На старонках часопіса засяроджваецца ўвага на фактарах, якія ўплываюць на ўзровень адаптацыі малодшага школьніка, апісваецца вопыт работы па павышэнню лічбавай кампетэнцыі педагогаў Барысаўшчыны.
У мультымедыйным дадатку – відэафільмы: “Манумент Перамогі”, “Музейна-паркавы комплекс “Перамога”, “Хатынь”, “Дальва”, “Шталаг 342”; канспекты ўрокаў: “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны” (“Мая Радзіма – Беларусь”), “Хто памятае пра вайну, той шануе мір” (літаратурнае чытанне), “Краіна дарожных знакаў” (руская мова), “Вобразы вясны” (выяўленчае мастацтва); наглядны матэрыял да праекта “Словы роднай мовы” (тэмы: “Памятныя мясціны”, “Перамога”).
У майскім нумары разглядаюцца канцэптуальныя падставы фарміравання мастацка-эстэтычнай пісьменнасці вучняў пачатковых класаў сродкамі вучэбнага прадмета “Музыка”, асаблівасці канструявання заданняў для фарміравання прыродазнаўчай функцыянальнай пісьменнасці малодшых школьнікаў у працэсе вывучэння навучальнага прадмета “Чалавек і свет”.
На старонках часопіса змешчаны матэрыялы, прысвечаныя прынцыпам гуманнай педагогікі, даюцца парады па адаптаванні дзіцяці да навучальнага года пасля канікул.
На дадатковай укладцы “У дапамогу намесніку дырэктара” прадстаўлены майстар-клас аб рашэнні нестандартных задач з мэтай развіцця творчых здольнасцей вучняў.
У мультымедыйным дадатку – дадатковы наглядны матэрыял да Дня нараджэння інтэрнэту і Міжнароднага дня аховы дзяцей; наглядны матэрыял да праекта “Словы роднай мовы” (тэмы: “Дзяржаўныя святы і святочныя дні”, “Народныя святы”).