+375 33 903-64-60 (Viber)
 +375 29 372-88-10
0 Сравнение
0 Избранное
0 В корзине пока пусто
Каталог товаров
Подписка на новости магазина

Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.

Описание товара:

Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць развіццю творчых здольнасцей, развіваць дробную маторыку, фарміраваць мастацкі густ.

Іх можна раскласці на падлозе або вялікім стале, а можна прымацаваць да сцяны і ператварыць чорна-белы малюнак у яркую карціну.

Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Размалёўка “Гомель” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада. З дапамогай гэтай размалёўкі можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Гомелю, наведаць знакаміты палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў, старажытныя храмы і больш сучасныя помнікі архітэктуры і гісторыі, прайсціся каля арыгінальных, быццам “пернікавых”, домікаў у стыле мадэрн або па старадаўнім парку да скульптуры першава жыхара і буйных сініх вод магутнага Сожа.  

Размалеўка дазваляе паразмаўляць аб прыгажосці горада і проста шчыра пасмяяцца, бо мастак змясціў на паперы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.

Размалёўка “Гомельская вобласць” распавядзе пра славутасці і гістарычныя мясціны гэтага рэгіёна, ды і ўвогуле пра цікавае і незвычайнае на Гомельшчыне. Сюжэты размалёўкі дазваляюць скласці агульнае ўяўленне пра прыроду, эканоміку, гісторыю Гомельскай вобласці, даведацца пра месцы, якія можна наведаць разам з бацькамі. Вы не толькі зробіце маляўнічую вандроўку па помніках архітэктуры і гісторыі, але і пазнаеміцеся з жыхарамі некранутай палескай прыроды і адзінага у свеце радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб’екты, дзеці і дарослыя – пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела.

Размалёўкі будуць карысныя і для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, групе падоўжанага дня, а таксама для сямейнага баўлення часу.

Характеристики:
Издательство
Адукацыя і выхаванне
Год издания
2020
Формат
50*70
ISBN
4812510001080
Характеристики:
Прочие
Издательство Адукацыя і выхаванне
Год издания 2020
Формат 50*70
ISBN 4812510001080
Похожие товары (23)
Ошибка

Закрыть окно

Товар добавлен в корзину
Итого:
Купить в один клик
Заполните данные для заказа
Запросить стоимость товара
Заполните данные для запроса цены
Запросить цену Запросить цену