+375 33 903-64-60 (Viber)
 +375 29 372-88-10
0 Сравнение
0 Избранное
0 В корзине пока пусто
Каталог товаров
Подписка на новости магазина

Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.

Описание товара:

Вялізная размалёўка

У камплекце – размалёўкі “Магілёў і Магілёўская вобласць”

50 × 70 см

Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць развіццю творчых здольнасцей, развіваць дробную маторыку, фарміраваць мастацкі густ.

Іх можна раскласці на падлозе або вялікім стале, а можна прымацаваць да сцяны і ператварыць чорна-белы малюнак у яркую карціну.

Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Размалёўка Магілёў” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада, які ў свой час ледзь не стаў сталіцай нашай краіны.

З дапамогай гэтай размалёўкі можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Магілёву, пачаць са старадаўняга вакзала, прайсціся па пешаходнай вуліцы, паслухаць трубача, які тройчы на дзень грае фанфары з вежы ратушы, падзівіцца на арыгінальны будынак Магілёўскага тэатра, а потым зрабіць прыпынак на Плошчы зорак, якую ўпрыгожвае адзіны ў свеце помнік астролагу, і пасядзець на адным з 12 крэсел, якія сімвалізуюць знакі задыяка. 

Размалёўка дазваляе атрымаць асалоду ад прыгажосці горада і проста шчыра пасмяяцца, бо мастак змясціў на паперы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.

Размалёўка “Магілёўская вобласць” распавядзе пра славутасці і гістарычныя мясціны гэтага рэгіёна, ды і ўвогуле пра цікавае і незвычайнае на Магілёўшчыне. Сюжэты размалёўкі дазваляюць скласці агульнае ўяўленне пра буйную прыроду, эканоміку, гісторыю Магілёўскай вобласці, даведацца пра месцы, якія можна наведаць разам з бацькамі. Вы не толькі зробіце маляўнічую вандроўку па помніках архітэктуры і гісторыі, але і пазнаеміцеся з разнастайнымі прадстаўнікамі жывёльнага і расліннага свету, знакамітымі рамёствамі і прадпрыемствамі гэтай вобласці.

Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб’екты, дзеці і дарослыя – пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела.

Размалёўкі будуць карысныя для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, групе падоўжанага дня, а таксама для сямейнага баўлення часу.

Характеристики:
Издательство
Адукацыя і выхаванне
Год издания
2020
Формат
50*70
ISBN
4812510001110
Характеристики:
Прочие
Издательство Адукацыя і выхаванне
Год издания 2020
Формат 50*70
ISBN 4812510001110
Похожие товары (23)
Ошибка

Закрыть окно

Товар добавлен в корзину
Итого:
Купить в один клик
Заполните данные для заказа
Запросить стоимость товара
Заполните данные для запроса цены
Запросить цену Запросить цену