-
Дошкольное образование и подготовка к школе
-
Начальная школа
- Средняя школа
- Факультативные занятия
-
Наглядные пособия
-
Гражданско-патриотическое воспитание
-
Развивающая и художественная литература
- Грамоты, дипломы, медали, линеечки успеха
-
Периодические издания
-
Электронные издания для учителей
-
Для учителей
- Раскраски
- Товары для школы
- Акционные товары
-
23 февраля и 8 марта
- Высшее и дополнительное образование
- Компетентностный подход
- Научно-популярная и справочная литература
- Специальное и профессиональное образование
- Дошкольное образование и подготовка к школе 95
- Начальная школа 143
- Средняя школа 57
- Факультативные занятия 22
- Наглядные пособия 63
- Гражданско-патриотическое воспитание 38
- Развивающая и художественная литература 127
- Грамоты, дипломы, медали, линеечки успеха 23
- Периодические издания 497
- Электронные издания для учителей 65
- Для учителей 76
- Товары для школы 33
- Раскраски 5
- Акционные товары 1
- Высшее и дополнительное образование 303
- Научно-популярная и справочная литература 43
- Специальное и профессиональное образование 11
- Компетентностный подход 29
Подпишитесь на рассылку и получайте свежие новости и акции нашего магазина.
Раскраски
Вялізная размалёўка
У камплекце – размалёўкі “Магілёў і Магілёўская вобласць”
50 × 70 см
Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць развіццю творчых здольнасцей, развіваць дробную маторыку, фарміраваць мастацкі густ.
Іх можна раскласці на падлозе або вялікім стале, а можна прымацаваць да сцяны і ператварыць чорна-белы малюнак у яркую карціну.
Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Размалёўка “Магілёў” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада, які ў свой час ледзь не стаў сталіцай нашай краіны.
З дапамогай гэтай размалёўкі можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Магілёву, пачаць са старадаўняга вакзала, прайсціся па пешаходнай вуліцы, паслухаць трубача, які тройчы на дзень грае фанфары з вежы ратушы, падзівіцца на арыгінальны будынак Магілёўскага тэатра, а потым зрабіць прыпынак на Плошчы зорак, якую ўпрыгожвае адзіны ў свеце помнік астролагу, і пасядзець на адным з 12 крэсел, якія сімвалізуюць знакі задыяка.
Размалёўка дазваляе атрымаць асалоду ад прыгажосці горада і проста шчыра пасмяяцца, бо мастак змясціў на паперы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.
Размалёўка “Магілёўская вобласць” распавядзе пра славутасці і гістарычныя мясціны гэтага рэгіёна, ды і ўвогуле пра цікавае і незвычайнае на Магілёўшчыне. Сюжэты размалёўкі дазваляюць скласці агульнае ўяўленне пра буйную прыроду, эканоміку, гісторыю Магілёўскай вобласці, даведацца пра месцы, якія можна наведаць разам з бацькамі. Вы не толькі зробіце маляўнічую вандроўку па помніках архітэктуры і гісторыі, але і пазнаеміцеся з разнастайнымі прадстаўнікамі жывёльнага і расліннага свету, знакамітымі рамёствамі і прадпрыемствамі гэтай вобласці.
Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб’екты, дзеці і дарослыя – пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела.
Размалёўкі будуць карысныя для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, групе падоўжанага дня, а таксама для сямейнага баўлення часу.
Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць развіццю творчых здольнасцей, развіваць дробную маторыку, фарміраваць мастацкі густ.
Іх можна раскласці на падлозе або вялікім стале, а можна прымацаваць да сцяны і ператварыць чорна-белы малюнак у яркую карціну.
Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Размалёўка “Гомель” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада. З дапамогай гэтай размалёўкі можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Гомелю, наведаць знакаміты палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў, старажытныя храмы і больш сучасныя помнікі архітэктуры і гісторыі, прайсціся каля арыгінальных, быццам “пернікавых”, домікаў у стыле мадэрн або па старадаўнім парку да скульптуры першава жыхара і буйных сініх вод магутнага Сожа.
Размалеўка дазваляе паразмаўляць аб прыгажосці горада і проста шчыра пасмяяцца, бо мастак змясціў на паперы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.
Размалёўка “Гомельская вобласць” распавядзе пра славутасці і гістарычныя мясціны гэтага рэгіёна, ды і ўвогуле пра цікавае і незвычайнае на Гомельшчыне. Сюжэты размалёўкі дазваляюць скласці агульнае ўяўленне пра прыроду, эканоміку, гісторыю Гомельскай вобласці, даведацца пра месцы, якія можна наведаць разам з бацькамі. Вы не толькі зробіце маляўнічую вандроўку па помніках архітэктуры і гісторыі, але і пазнаеміцеся з жыхарамі некранутай палескай прыроды і адзінага у свеце радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб’екты, дзеці і дарослыя – пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела.
Размалёўкі будуць карысныя і для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, групе падоўжанага дня, а таксама для сямейнага баўлення часу.
Вялізныя размалёўкі – цудоўная ідэя для дзіцячай творчасці! Яны будуць спрыяць развіццю творчых здольнасцей, развіваць дробную маторыку, фарміраваць мастацкі густ. Іх можна раскласці на падлозе або вялікім стале, а можна прымацаваць да сцяны і ператварыць чорна-белы малюнак у яркую карціну. Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял.
Размалёўка “Брэст” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада. З дапамогай гэтай размалёўкі можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Брэсце, наведаць знакамітую Брэсцкую крэпасць, старажытныя храмы, паназіраць за працай ліхтаршчыка, прайсціся па беразе Мухаўца, падзівіцца на гарадскія скульптуры і проста шчыра пасмяяцца, бо мастак змясціў на размалёўцы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.
Размалёўка “Брэсцкая вобласць” распавядзе пра славутасці і гістарычныя мясціны гэтага рэгіёна, ды і ўвогуле пра цікавае і незвычайне на Брэстчыне. Сюжэты размалёўкі дазваляюць скласці агульнае ўяўленне пра прыроду, эканоміку, гісторыю Брэсцкай вобласці, даведацца пра месцы, якія можна наведаць разам з бацькамі. Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб’екты, дзеці і дарослыя, – пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела.
Размалёўкі будуць карыснымі для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, групе падоўжанага дня, а таксама для сямейнага баўлення часу.
Размалёўка “Віцебск” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада. З дапамогай гэтай размалёўкі можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Віцебску: наведаць Губернатарскі палац і ратушу, палюбавацца старажытными храмамі, пазнаеміцца з мясцінамі, дзе нарадзіўся і рос знакаміты мастак Марк Шагал, прайсціся па берагах Заходняй Дзвіны або Віцьбы, падзівіцца на гарадскія скульптуры і проста шчыра пасмяяцца, бо на размалёўцы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.
Размалёўка “Віцебская вобласць” распавядае пра славутасці прыроды, гісторыі, эканомікі гэтага рэгіёна ды і ўвогуле пра незвычайныя мясціны Віцебшчыны, якія дзіцяці будзе цікава наведаць разам з бацькамі. Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб’екты, дзеці і дарослыя, – пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела.
Размалёўкі будуць карыснымі для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, групе падоўжанага дня, а таксама для сямейнага баўлення часу.
Кожная з размалёвак мае значны пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял. Размалёўка “Гродна” пазнаёміць дзетак з вялікімі і малымі славутасцямі горада, гістарычны абрыс якога захаваўся амаль нязменным да сённяшніх дзён.
З дапамогай гэтай размалёўкі можна зрабіць віртуальнае падарожжа па Гродне: наведаць Стары замак, знакамітую Барысаглебскую царкву ля берага Нёмана, пазнаёміцца з “Басяй і Касяй”, прайсціся па гістарычных вулачках і сучасных мясцінах горада, падзівіцца на скульптуры і проста шчыра пасмяяцца, бо мастак змясціў на размалёўцы шмат забаўных і запамінальных персанажаў.
Размалёўка “Гродзенская вобласць” распавядае пра славутасці прыроды, гісторыі, эканомікі гэтага рэгіёна ды і ўвогуле пра незвычайныя мясціны Гродзеншчыны, якія дзіцяці будзе цікава наведаць разам з бацькамі. Усё, што змешчана на размалёўцы: палацы і храмы, звяры і птушкі, вадаёмы і прамысловыя аб’екты, дзеці і дарослыя, – пададзена так, каб маленькаму мастаку было цікава і весела.
Размалёўкі будуць карыснымі для арганізацыі заняткаў па краязнаўстве ў дзіцячым садзе, групе падоўжанага дня, а таксама для сямейнага баўлення часу.